БЕЛ Ł РУС

На вуліцы Шырокай у Мінску «Форд» збіў на пераходзе дзевяцігадовую дзяўчынку

20.01.2020 / 10:56

Nashaniva.com

Кіроўца «Форда» рухаўся па вул. Шырокая з боку вул. Лагойскі тракт і пры левым павароце на вул. Усходнюю на пешаходным пераходзе здзейсніў наезд на непаўнагадовую 2011 г.н. Дзяўчынка перасякала дарогу па рэгуляваным пешаходным пераходзе на зялёнае, паведамілі ў ДАІ.

Дзяўчынка дастаўлена ў медыцынскую ўстанову для дадатковага агляду. Яе жыццю нішто не пагражае. 

Па словах кіроўцы, ён проста «сканцэнтраваў увагу на сустрэчным патоку» і не заўважыў дзіця.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула