БЕЛ Ł РУС

Чачэрск на два месяцы закрылі на каранцін з-за шалёнай лісы

20.01.2020 / 19:7

Nashaniva.com

Чачэрск на два месяцы закрылі на каранцін з-за шалёнай лісы, піша Чачэрскі веснік.

Жывёла зайшла ў двор прыватнага дома, каб пажывіцца курыцай. Сабака, які ахоўваў дом, накінуўся на лісу, пасля чаго гаспадар яе забіў. Аказалася, што ліса была шалёнай.

Цяпер на два месяцы ў горадзе аб'яўлены каранцін. За гэты час будуць агледжаны і правакцынаваны ад шаленства ўсе свойскія жывёлы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула