БЕЛ Ł РУС

Мінчук краў рэчы каханкі, заносіў у ламбард, а грошы аддаваў ёй

27.01.2020 / 15:21

Nashaniva.com

У міліцыю наскардзілася жыхарка сталіцы. З яе кватэры зніклі срэбраныя сурвэтніцы і залатыя рэчы. Сума скрадзенага — 2000 рублёў, паведамляе сталічная міліцыя.

Аператыўнікі правялі шэраг мерапрыемстваў і высветлілі, што датычны сужыцель гаспадыні. 30-гадовы мінчук на працягу некалькіх месяцаў браў чужыя рэчы і здаваў іх у ламбарды па чужых пашпартах.

Мужчына растлумачыў праваахоўнікам, што частку атрыманых у ламбардзе грошай прыносіў сужыцельцы, тлумачачы іх паходжанне часовымі заробкамі, а частку траціў на асабістыя патрэбы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула