БЕЛ Ł РУС

Віталь Гуркоў запрашае на адкрытую трэніроўку ў Дзень тайскага бокса. Будуць і падарункі

27.01.2020 / 17:28

Nashaniva.com

6 лютага ў свеце адзначаецца Міжнародны дзень муай-тай. Каб адзначыць Дзень тайскага бокса ў Беларусі, Віталь Гуркоў запрашае да сябе на адкрытую трэніроўку.

У межах акцыі будзе выпадковым чынам разыграны ўдзел у адкрытай трэніроўцы сярод усіх зарэгістраваных на сайце boxingday.by. Ні ваш узрост, ні пол, ні фізічная форма не маюць значэння. Зарадзіцца драйвам муай-тай змогуць усе!

А падарункі атрымаюць абсалютна ўсе ўдзельнікі! Букмекерская кампанія LEON.BY, чыім амбасадарам у Беларусі стаў Віталь, дасць месячныя абанементы ў Hurkou Boxing Club, эксклюзіўныя футболкі, створаныя ў калабарацыі з Hurkou Team, а таксама неабмежаваную колькасць набораў чэмпіёнскіх стыкераў.

Далучайся да гарачага святкавання Дня муай-тай у сярэдзіне беларускай зімы! Рэгіструйся на boxingday.by і стаў на перамогу!

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула