БЕЛ Ł РУС

Колькасць загінулых ад каранавіруса ў Кітаі павялічылася да 2236 чалавек

21.02.2020 / 06:07

Nashaniva.com

За мінулыя суткі ў Кітаі пацвердзілі 899 выпадкаў заражэння каранавірусам 2019-nCoV, 118 чалавек ад выкліканага ім захворвання памерлі. Пра гэта паведамляе Нацыянальная камісія па ахове здароўя КНР.

Агульная колькасць заражаных у краіне дасягнула 75 465 чалавек, а колькасць ахвяр вырасла да 2236. Яшчэ 28 804 чалавекі з каранавірусам дактары вылечылі і выпісалі.

У правінцыі Хубэй, дзе першапачаткова выявіўся вірус, за суткі зарэгістравалі 631 новых выпадкаў заражэння (319 з іх выявілі ў горадзе Ухань), яшчэ 115 чалавек памерлі. Усяго да 21 лютага ў рэгіёне каранавірус пацвердзілі ў 48 730 чалавек.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула