БЕЛ Ł РУС

«Гэта нармальна?»: Трамп рэзка раскрытыкаваў перамогу «Паразітаў» на «Оскары»

21.02.2020 / 6:27

Nashaniva.com

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп пракаментаваў уручэнне галоўнага прыза «Оскар» фільму паўднёвакарэйскага рэжысёра Пон Чжун Хо «Паразіты». Пра гэта паведамляе Fox News.

Кіраўнік Белага дома раскрытыкаваў перамогу Паўднёвай Карэі ў намінацыі «найлепшы фільм». Адпаведную заяву ён зрабіў падчас мітынгу ў штаце Каларада.

«У нас дастаткова праблем з Паўднёвай Карэяй у гандлі, і тут яны даюць ім прыз за найлепшае кіно года. Гэта нармальна? <…> Такое наогул было раней?» — заявіў Трамп.

Ён таксама назваў такое рашэнне кінаакадэміі «жудаснай узнагародай».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула