БЕЛ Ł РУС

У Гомелі экстрэмал-хакеіст учапіўся за БМВ і так ляцеў па вуліцы. І ў яго добра атрымлівалася ВІДЭА

3.03.2020 / 14:9

Nashaniva.com

29 лютага ў інтэрнэце з'явілася відэа, як малады чалавек у хакейнай форме і на ролікавых каньках рухаўся па вул. Савецкай у Гомелі, трымаючыся за вяроўку, прывязаную да БМВ, паведамляе афіцыйны прадстаўнік МУС Вольга Чамаданава ў сваім тэлеграм-канале.

У гэты ж дзень супрацоўнікі ДАІ ўстанавілі асобы і маладога чалавека і кіроўцы. Аматар вострых адчуванняў, 21-гадовы жыхар аблцэнтра, вырашыў такім небяспечным спосабам сабраць пабольш «лайкаў» у інтэрнэце.

Як высветлілася, за рулём «БМВ» была яго 51-гадовая маці.

За парушэнне ПДР абодва прыцягнутыя да адміністрацыйнай адказнасці.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула