БЕЛ Ł РУС

Навукоўцы назвалі практычна не схільную да каранавіруса катэгорыю людзей

4.03.2020 / 5:45

Nashaniva.com

Ілюстрацыйнае фота Надзеі Бужан

Навукоўцы выявілі практычна не схільную заражэнню каранавірусам катэгорыю людзей. Па іх звестках, на непаўналетніх прыпадае толькі два працэнты выпадкаў інфікавання.

Пра гэта пішуць «Известия» са спасылкай на агляд Цэнтра па кантролі і прафілактыцы захворванняў КНР.

Даследчыкі прааналізавалі больш за 70 тысяч выпадкаў захворвання COVID-19, якія былі выяўлены ў перыяд да 11 лютага. Высветлілася, што каранавірус рэдка заражае дзяцей і падлеткаў. На гэтыя ўзроставыя катэгорыі прыпадае толькі па адным адсотку ад агульнай колькасці інфікаваных.

Па даных экспертаў, усе вірусныя інфекцыі вельмі небяспечныя для пажылых людзей, паколькі імунная сістэма з узростам слабее.

Загадчык лабараторыі геномнай інжынерыі МФТІ Павел Ваўчкоў растлумачыў маленькі працэнт хворых сярод непаўналетніх псіхалагічным фактарам. Паводле яго слоў, бацькі спрабуюць абараніць сваіх дзяцей і строга сочаць за тым, каб яны выконвалі нормы гігіены, выкарыстоўвалі ахоўныя маскі і прытрымліваліся ўсіх парадаў дактароў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула