БЕЛ Ł РУС

У Вілейцы мужчыну асудзілі за згвалтаванне 15-гадовай дзяўчыны

4.03.2020 / 6:19

Nashaniva.com

Суд Вілейскага раёна вынес прыгавор 26-гадоваму мужчыну, якога прызналі вінаватым у згвалтаванні 15-гадовай дзяўчыны. Пра гэта паведамляе МЛЫН.BY.

Абвінавачаны атрымаў сем гадоў пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў калоніі ва ўмовах ўзмоцненага рэжыму.

Намеснік пракурора Вілейскага раёна Андрэй Жукоўскі распавёў:

— Злачынства было здзейснена ў кастрычніку ад трэцяй да чацвёртай гадзіны ночы ў адной з вёсак Ільянскага сельсавета. Тры непаўналетнія дзяўчыны прыйшлі ў госці да хлопцаў, якія адпачывалі ў прыватным доме. Разам з імі яны сталі распіваць спіртное.

Па словах Жукоўскага, абвінавачаны і пацярпелая — жыхары Вілейскага раёна. Раней яны знаёмыя не былі. Хлопец працаваў у адной з арганізацый Вілейшчыны.

Прысуд у законную сілу не ўступіў. Ён можа быць абскарджаны і апратэставаны ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула