БЕЛ Ł РУС

На палігоне пад Брэстам вайсковец атрымаў траўму кісці. Верталётам яго даставяць у Мінск

4.03.2020 / 11:11

Nashaniva.com

На палігоне «Брэсцкі» падчас мерапрыемстваў баявой падрыхтоўкі вайсковец тэрміновай службы атрымаў траўму кісці пры падрыхтоўцы да прымянення выбухованебяспечнага прадмета, паведамляе Мінабароны ў сваім тэлеграм-канале.

Салдату аказваецца медыцынская дапамога, па яго вылецеў верталёт, які даставіць у Мінск, а таксама выехаў рэанімабіль, што даставіць яго ў Галоўны ваенны клінічны медыцынскі цэнтр.

Жыццю вайскоўца нічога не пагражае. У інцыдэнце разбіраецца камісія Міністэрства абароны.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула