Паліва на БелАЭС плануюць завезці толькі пасля таго, як станцыя будзе гатова да запуску
Пра гэта паведаміў журналістам намеснік міністра энергетыкі Міхаіл Міхадзюк, піша Tut.by.
— Паліва завязем, калі будзем цалкам гатовыя да фізічнага пуску. Гарачую абкатку, якая ідзе цяпер, скончым у сакавіку. Потым рэвізія ўсяго абсталявання і толькі пасля гэтага фізічны пуск, — распавёў Міхадзюк.