БЕЛ Ł РУС

Думаў, што памрэ, то прызнаўся ў забойстве

24.03.2009 / 16:49

Nashaniva.com

Амерыканец, які ў шпіталі прызнаўся паліцыянтам у забойстве суседа, выздаравеў. Яму пагражае смяротнае пакаранне.

32 гады таму Джэймс Брэвер застрэліў 20-гадовага суседа, якога падазраваў у заляцанні да сваёй жонкі. Пасля таго ён з’ехаў у іншы штат, змяніў прозвішча, стаў актыўным наведнікам мясцовай царквы.

Нядаўна Дж. Брэвер трапіў у цяжкім стане ў шпіталь — прыхапіла сэрца. Магчыма, хворы вырашыў, што не адужае, і вырашыў пакаяцца. Але Джэймса выратавалі, ён пайшоў на папраўку. Як толькі яго выпісалі, адбыўся арышт. Джэймсу Брэверу пагражае смяротнае пакаранне.

Паводле gazeta.pl

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула