БЕЛ Ł РУС

Кудрын прарочыць другую хвалю крызісу

24.03.2009 / 16:51

На ягоную думку, чакаюцца неплацяжы і падзенне цэнаў на нафту.

Расійскую эканоміку чакае новая хваля крызісу, заявіў міністр фінансаў Расіі Аляксей Кудрын на калегіі Міністэрства эканамічнага развіцця (МЭР).

Новае падзенне будзе выклікана ростам пратэрміновак і невяртанняў крэдытаў.

«Цяпер мы перажываем другую хвалю праблем фінансавай сістэмы ў сувязі з невяртаннем крэдытаў рэальным сектарам», – патлумачыў міністр.

Гэта будзе адбывацца ад таго, што ў найбліжэйшай будучыні попыт на прадукцыю кампаній рэальнага сектару застанецца на нізкім узроўні.

Усе надзеі на хуткае ажыўленне эканомікі беспадстаўныя, мяркуе Кудрын,
і нават рост попыту з боку дзяржавы, на які разлічваюць многія, толькі «кропельніца для хворага» і карэнным чынам сітуацыі не зменіць.

На заяву Кудрына расійскія фондавыя рынкі адказалі падзеннем каціровак.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула