БЕЛ Ł РУС

Мінздароўя пашырыла спіс эпіднеспрыяльных краін, адкуль турыстаў будуць правяраць

25.03.2020 / 12:50

Nashaniva.com

Міністэрства аховы здароўя пашырыў спіс краін з неспрыяльнай эпідэміялагічнай сітуацыяй, паведамляецца ў дакуменце, апублікаваным на сайце ведамства. У гэтым пераліку пазначаны Італія, Іран, Паўднёвая Карэя, Францыя, Германія, Іспанія, Польшча і Чэхія, піша Tut.by.

— Міністэрства аховы здароўя Беларусі ўнясло змяненні ў пералік краін з неспрыяльнай эпідэміялагічнай сітуацыяй, уключыўшы туды Італію, Іран, Паўднёвую Карэю, Францыю, Германію, Іспанію, Польшчу і Чэхію.

У дакуменце Мінздароўя сказана: за асобамі, якія прыбылі з эпідэміялагічна неспрыяльных краін, ажыццяўляецца медыцынскае назіранне на працягу 14 дзён з даты прыбыцця.

Акрамя таго, усім, хто прыехаў або прыляцеў у Беларусь з іншых краін, трэба на працягу 14 дзён з даты прыбыцця выконваць рэжым самаізаляцыі.

Выключэнне з гэтага правіла складаюць толькі кіроўцы, якія ажыццяўляюць грузаперавозкі і ідуць транзітам праз нашу краіну.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула