БЕЛ Ł РУС

У Іспаніі сітуацыя горшая, чым у Італіі. 738 памерлых за 24 гадзіны

25.03.2020 / 13:55

Nashaniva.com

Іспанія стала галоўным эпіцэнтрам пандэміі ў Еўропе.

За апошнія 24 гадзіны ў гэтай краіне памерла 738 чалавек з каранавірусам, паведамілі санітарныя службы краіны. Агульная лічба ахвяр гэтай заразы ў Іспаніі вырасла больш чым да 3400. Пераважна гэта людзі старэйшых гадоў.

З улікам таго, што насельніцтва Іспаніі амаль на траціну меншае, чым у Італіі, сітуацыя на Пірэнейскім паўвостраве дасягнула больш вострага стану, чым на Апенінскім.

Галоўнымі агмянямі пандэміі ў Іспаніі застаюцца Мадрыд, на які прыпадае больш за палову смяротных выпадкаў, а таксама Каталонія і Краіна Баскаў. Але пандэмія распаўсюдзілася на ўсе правінцыі краіны, з Канарскімі і Балеарскімі астравамі ўключна.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула