БЕЛ Ł РУС

«Заступіўся за сына»: у баранавіцкай краме мужык ударыў жанчыну ў твар ФОТА

27.03.2020 / 12:56

Nashaniva.com

Інцыдэнт адбыўся ўдзень 26 сакавіка ў краме па вуліцы Гагарына, паведамляе «Інтэкс-прэс». Каля касы дарослы мужчына некалькі разоў ударыў у твар маладую жанчыну.

«Наша Ніва» высветліла асобу агрэсара. Гэта 47-гадовы Аляксандр Гудвіловіч.

Ён ударыў жанчыну на вачах у свайго сына-школьніка.

«Я спытала ў сына, што там адбылося, — распавяла «Нашай Ніве» былая жонка Гудвіловіча. — Малы сказаў, што ён ці то штурхнуў нейкую жанчыну, ці то замінаў ёй прайсці. Тая жанчына пачала на яго крычаць — і бацька вось такім чынам «заступіўся» за сына».

Пасля Гудвіловіч проста сышоў. Ніхто з прысутных не ўступіўся за кабету і не паспрабаваў затрымаць мужчыну.

Жанчына выклікала міліцыю, праваахоўнікі апыталі сведак канфлікту.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула