Лукашэнка пра 9 Мая: «У нас пройдуць усе запланаваныя мерапрыемствы»
Лукашэнка ў часе размовы з працоўным калектывам ААТ «Белгіпс» падкрэсліў, што ў краіне пройдуць усе запланаваныя да 75-годдзя Перамогі мерапрыемствы, піша sb.by.
«Мы нічога не мянялі, у нас будуць усе запланаваныя мерапрыемствы», — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы і адзначыў, што ўсе мерапрыемствы будуць арганізаваныя на вышэйшым узроўні.