БЕЛ Ł РУС

Мінздароўя распавяло, на што пойдуць грошы з дабрачыннага рахунку

27.03.2020 / 13:20

Міністэрства аховы здароўя распавяло, колькі грошай пералічана на дабрачынны рахунак і куды яны пойдуць, піша Tut.by.

Паводле слоў намесніка міністра Алены Богдан, па даных на 9 раніцы 27 сакавіка, на рублёвым рахунку было 551 944 рублі 37 капеек, на валютным — 16 тысяч 122 еўра 47 цэнтаў.

Рабочая група ў міністэрстве будзе размяркоўваць гэтыя грошы. У першую чаргу яны пойдуць на забеспячэнне медработнікаў ахоўным адзеннем, стварэнне запасаў тэст-сістэм, стварэнне запасу лекавых сродкаў, калі спатрэбіцца.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула