БЕЛ Ł РУС

Мінздароўя: У жанчыны з Жыткавічаў не пацвердзіўся каранавірус

27.03.2020 / 13:41

Nashaniva.com

У шпіталізаванай жанчыны з Жыткавічаў не было каранавіруса. Пра гэта паведаміла намеснік міністра аховы здароўя — галоўны дзяржаўны санітарны доктар Беларусі Наталля Жукава на прэс-канферэнцыі ў Мінску.

«У даследаваннях тэстаў грамадзянкі з Жыткавіч прынялі ўдзел спецыялісты розных узроўняў. Праверылі некалькі разоў. Канчатковы вынік — адмоўны», — сказала яна.

Гаворка ідзе пра 58-гадовую жыхарку Жыткавічаў, яна знаходзілася ў стабільна цяжкім стане ў гомельскай рэанімацыі. Дыягназ — двухбаковая пнеўманія. Ні жанчына, ні яе акружэнне не выязджалі за мяжу.

У жанчыны паднялася тэмпература, пачаўся сухі кашаль. У раённай паліклініцы ёй паставілі дыягназ «вострая рэспіраторная вірусная інфекцыя» і выпісалі антыбіётыкі. Вынікаў гэта не давала, і ў суботу жанчына пайшла ў Жыткавіцкую паліклініку да тэрапеўта. Пасля кансультацыі выйшла з кабінета і страціла прытомнасць. Толькі тады ў яе дыягнаставалі двухбаковую пнеўманію. Тады ж зрабілі першы тэст на каранавірус — і атрымалі станоўчы вынік.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула