Лукашэнка вярнуўся
З 21 сакавіка А.Лукашэнка катаўся на лыжах у Сочы і правёў там шэраг сустрэчаў.
Візіт Аляксандра Лукашэнкі ў Расію завяршыўся, паведаміў вечарам 25 сакавіка Першы канал.
З 21 сакавіка А.Лукашэнка катаўся на лыжах у Сочы, дзе таксама сустрэўся з расійскім прэзідэнтам Дзмітрыем Мядзведзевым, прэм'ер-міністрам Уладзімірам Пуціным, прэзідэнтам Абхазіі Сяргеем Багапшам, патрыярхам Маскоўскім і ўсяе Русі Кірылам.
Перад тым 19 сакавіка А.Лукашэнка сустрэўся з Д.Мядзведзевым у рэзідэнцыі расійскага прэзідэнта «Завідава».