БЕЛ Ł РУС

Макей сустрэўся з нямецкімі дэпутатамі

26.03.2009 / 10:36

Кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі Уладзімір Макей сустрэўся ў сераду з дэлегацыяй дэпутатаў Бундэстага (парламент ФРГ)
на чале з намеснікам старшыні парламенцкай фракцыі ХДС/ХСС Андрэасам Шокенхофам.

У час сустрэчы бакі абмеркавалі стан беларуска-германскага палітычнага дыялога і эканамічнага супрацоўніцтва. З парламентарыямі ФРГ «адбыўся грунтоўны абмен думкамі па комплексе пытанняў, звязаных з працэсам выбудоўвання адносін Беларусі з Еўрапейскім саюзам, а таксама беларускага ўдзелу ў праграме ЕС «Усходняе партнёрства».

У прыватнасці, было адзначана, што апошнім часам дыялог Мінска з Бруселем набыў устойлівы і прагматычны характар.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула