БЕЛ Ł РУС

Каранавірус: Беларусь разлічвае на 140 мільёнаў еўра пазыкі ад Сусветнага і Еўрапейскага інвестыцыйнага банкаў

15.04.2020 / 17:52

Nashaniva.com

Беларусь разлічвае на пазыкі ад Сусветнага банка (90 млн еўра) і Еўрапейскага інвестыцыйнага банка (50 млн еўра) для барацьбы з COVID-19, паведамляе БелТА.

З Сусветным банкам дасягнута дамоўленасць аб выдзяленні пазыкі на суму 90 млн еўра. Сродкі будуць накіраваны на закупку неабходных арганізацыям аховы здароўя медыцынскіх прэпаратаў, тавараў і абсталявання, у тым ліку рэспіратараў, масак, ахоўных касцюмаў і акуляраў, тэст-сістэм, апаратаў УГД, ШВЛ, кіслародных канцэнтратараў, рэанімабіляў і іншае.

З ЕІБ праведзены кансультацыі аб выдзяленні пазыкі на патрэбы аховы здароўя ў суме 50 млн еўра. Банку накіравалі запыт аб фінансаванні з пералікам тавараў, меркаваных да закупкі.

Прапрацоўваецца таксама магчымасць прыцягнення макрафінансавай дапамогі ад ЕС, адпаведная заяўка накіравана ў Еўрапейскую камісію.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула