БЕЛ Ł РУС

Меркель паслабляе каранцін, але толькі трошкі. Лічба заражэнняў два тыдні як зніжаецца

15.04.2020 / 20:18

Nashaniva.com

Лідар Нямеччыны Ангела Меркель абвясціла пра частковае зняцце каранцінных абмежаванняў, уведзеных у сувязі з пандэміяй каранавіруса, паведамляе Reuters.

З наступнага тыдня праца непрадуктовых крамаў будзе адноўлена, але правілы сацыяльнага дыстанцыявання будуць дзейнічаць сама меней да 3 мая.

Школы па ўсёй краіне пачнуць адкрывацца паступова з 4 мая.

Урад рэкамендаваў грамадзянам насіць ахоўныя маскі ў крамах і ў грамадскім транспарце.

Такія рашэнні былі прынятыя з улікам таго, што колькасць інфікаваных у Нямеччыне вось ужо два тыдні паслядоўна зніжаецца.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула