У Мінску кіроўца «Хёндэ» заснуў за рулём і трапіў у аварыю
Як паведамляе тэлеграм-канал ДАІ Мінска, 23 красавіка 72-гадовы кіроўца аўтамабіля «Хёндэ» рухаўся па вуліцы Ціміразева з боку вуліцы Ігнаценкі ў напрамку праспекта Машэрава і на хуткасці ўрэзаўся ў агароджу на раздзяляльнай паласе.
Сам кіроўца растлумачыў інспектарам, што заснуў за рулём. Пацярпелых у ДТЗ няма.