У Беларусі сталі на чвэрць менш хадзіць на працу і ездзіць на транспарце — Google
Фота Надзеі Бужан
Сэрвіс Google Maps працягвае публікаваць дэталёвы аналіз паводзін карыстальнікаў падчас пандэміі каранавіруса. Новая справаздача (PDF) ёсць і па Беларусі, піша Радыё Свабода.
Паводле Google, станам на 17 красавіка беларусы, калі параўноўваць са «звычайнымі паводзінамі» да пандэміі каранавіруса, сталі:
- на 21% менш хадзіць у рэстарацыі, кавярні, забаўляльныя цэнтры, музеі, кінатэатры і бібліятэкі;
- на 5% больш хадзіць у крамы, на кірмашы і ў аптэкі;
- на 3% менш хадзіць у паркі і скверы;
- на 26% менш карыстацца грамадскім транспартам;
- на 27% менш знаходзіцца на працоўных месцах;
- на 10% больш знаходзіцца дома.