БЕЛ Ł РУС

У Столінскім раёне мітынгі на 9 Мая адмененыя

24.04.2020 / 15:13

Nashaniva.com

На Століншчыне Дзень Перамогі ў сельскай мясцовасці ў звыклым для грамадскасці фармаце святкавацца не будзе. Адпаведнае ўказанне ў сельвыканкамы паступіла са Столінскага райвыканкама. Звязана гэта, гаворыцца ў дакуменце, са складанай эпідэміялагічнай сітуацыяй, паведамляе «Медыя-Палессе».

Мітынгі 9 мая каля брацкіх магіл і абеліскаў з імёнамі землякоў, якія загінулі на франтах вайны, адмяняюцца. Вянкі і кветкі да іх рэкамендуецца ўскласці з 4 па 9 мая пры мінімальнай колькасці людзей.

Да іх ускладання раяць прыцягнуць прадстаўнікоў мясцовай улады, грамадскіх арганізацый, моладзь і аўтарытэтных людзей, якія пражываюць у сельскіх населеных пунктах.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула