БЕЛ Ł РУС

Пандэмія ў свеце. ГРАФІКІ за 27 мая 

28.05.2020 / 7:7

Nashaniva.com

Паводле Сусветнай метрыкі, па стане на раніцу 28 мая ў свеце зарэгістраваныя 5 790 103 выпадкі каранавіруса, памерлі 357 432 чалавекі.

Найбольшая колькасць інфікаваных у ЗША, там зафіксаваны 1 745 803 выпадкі каранавіруса, а памерлі 102 107 чалавек, з іх 1535 — за ўчора. У Бразіліі зафіксавана 414,7 тысячы выпадкаў каранавіруса, 1148 чалавек памерлі ўчора. У Расіі каранавірус выяўлены ў 370,7 тысячы чалавек, 161 памёр учора. Найбольшая колькасць памерлых за ўчора пасля ЗША і Бразіліі ў Мексіцы (501), Вялікабрытаніі (412), Перу (195) і Індыі (190).

27 мая ў свеце зафіксавана 106 475 новых выпадкаў. 

За 27 мая зафіксавана 5283 смерці ад каранавіруса.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула