БЕЛ Ł РУС

Праваслаўныя святкуюць Ушэсце

28.05.2020 / 8:1

Nashaniva.com

28 мая праваслаўныя вернікі святкуюць Ушэсце Гасподняе — адно з вялікіх двунадзясятых святаў, якое заўсёды прыпадае на чацвер, саракавы дзень пасля Вялікадня.

Лічыцца, што свята было ўсталявана яшчэ ў апостальскія часы. Яно звязана з евангельскімі падзеямі, што адбыліся ўслед за Уваскрасеннем Хрыста.

Сын Божы з'явіўся сваім апосталам, блаславіў і абвясціў, што на іх пасланы Дух Святы і з гэтага часу яны будуць прапаведаваць хрысціянства паўсюль. Пасля гэтага ўзнёсся на неба.

Лічыцца, што Ушэсце Хрыста адкрыла праведным душам шлях у рай. Гэтае вялікае свята дае вернікам надзею на тое, што шляхам самаадрачэння і ачышчэння яны змогуць наблізіцца да Бога.

Ушэсце сімвалізуе завяршэнне велікоднага цыкла.

У гэты дзень царкоўная служба амаль дакладна паўтарае велікодную, а напярэдадні вернікі збіраюцца на ўсяночнае трыванне.

Нашы продкi верылi ў тое, што на Ушэсце можна вымалiць у Бога любую просьбу.

Ушэсце лiчылi вызначальным у дачыненнi да надвор’я: «Як не будзе дажджу на Ушэсце — дык не будзе шэсць тыдняў». Таксама лічылася, што на Ушэсце птушкi замаўкаюць i адцвiтаюць сады.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула