Пад коламі цягніка ў Смалявіцкім раёне загінуў мужчына
Трагедыя адбылася ўвечары 27 мая. «Каля 19.50 на прыпыначным пункце Барсукі ў Смалявіцкім раёне пад цягнік бізнэс-класа Орша — Мінск трапіў 35-гадовы жыхар Барысаўскага раёна. Ад атрыманых траўм мужчына памёр на месцы», — распавялі ў МУС.
Прычыны вясвятляюцца. Затрымка руху цягніка склала 25 хвілін.