БЕЛ Ł РУС

У Калінкавіцкім раёне дзясяты дзень шукаюць мужчыну, што збег з бальніцы з дыягназам «пнеўманія»

28.05.2020 / 10:57

Nashaniva.com

У міліцыю звярнулася жонка мужчыны і паведаміла, што 17 мая яе муж самавольна пакінуў тэрапеўтычнае аддзяленне раённай бальніцы, з тых часоў яго месцазнаходжанне невядома.

На выгляд 60-65 гадоў, рост каля 160-165 см, хударлявага целаскладу, валасы кароткія сівыя, вусы сівыя.

 Быў апрануты: пінжак цёмны, штаны светла-шэрыя, кашуля чорна-сіняя ў клетку, красоўкі цёмныя.

Асаблівыя прыкметы: кульгае на левую нагу, на левай назе ніжэй калена мае экзэму.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула