БЕЛ Ł РУС

Пуцін прызначыў галасаванне па папраўках у канстытуцыю Расіі на 1 ліпеня

1.06.2020 / 17:35

Nashaniva.com

Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін прызначыў усерасійскае галасаванне па папраўках у Канстытуцыю Расіі на сераду, 1 ліпеня. Папраўкі тэарэтычна дазволяць яму застацца ва ўладзе да 2036 года.

Пуцін падтрымаў прапанову кіраўніка ЦВК Расіі Элы Памфілавай правесці агульнарасійскае галасаванне па папраўках у канстытуцыю Расіі 1 ліпеня.

Па словах Пуціна, гэтая дата з'яўляецца «бездакорнай».

Раней галасаванне па папраўках у канстытуцыю планавалі правесці 22 красавіка, аднак яго адклалі праз пандэмію.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула