БЕЛ Ł РУС

У Бабруйску рылі траншэю і знайшлі жаночыя парэшткі

1.06.2020 / 20:1

Nashaniva.com

28 мая ў Бабруйску пры правядзенні земляных работ у двары прыватнага дома быў знойдзены шкілет чалавека, загорнуты ў пакет, паведамляе СК.

Папярэдне ўстаноўлена, што парэшткі належаць жанчыне, якую пахавалі некалькі гадоў таму. Следчы камітэт пачаў крымінальную справу па факце забойства. Праваахоўнікі спрабуюць высветліць, хто пражываў у доме раней і валодаў зямельным участкам. Рэшткі накіраваныя на экспертызу.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула