БЕЛ Ł РУС

У Іспаніі ўпершыню з пачатку пандэміі ніхто не памёр ад каранавіруса

1.06.2020 / 22:23

Nashaniva.com

У Іспаніі за мінулыя суткі не зафіксавана ніводнага смяротнага выпадку, звязанага з каранавірусам, паведамляе El Mundo.

На 31 мая і 1 чэрвеня зарэгістравана 27 127 смяротных вынікаў, з якіх 35 чалавек памерлі за апошнія 7 дзён.

Колькасць тых, хто заразіўся COVID-19, набліжаецца да 240 тысяч. За апошнія 24 гадзіны зафіксаваны 71 новы выпадак заражэння.

Міністэрства аховы здароўя Іспаніі не зафіксавала ніводнай смерці ад COVID-19 упершыню з 3 сакавіка.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула