У Брэсце паўдня праіснавала іранічнае графіці: міліцыянт расплакаўся ў марах пра «Оскар»
У цэнтры Брэста 4 чэрвеня з'явілася новае графіці, дзеліцца «Брэсцкая газета». Уважлівыя чытачы пазнаюць на ім міліцыянта, які «пацярпеў» у выніку штурханіны на пікеце па зборы подпісаў у падтрымку Святланы Ціханоўскай у Гродне 29 мая. Праўда, мастак крыху пераасэнсаваў вобраз на фота: з твару знікла маска, на вачах з'явіліся слёзы — усё праз недасяжныя мары праваахоўніка пра «Оскар».
Чытайце таксама:
Былы аператыўнік крымінальнага вышуку: Калі б міліцыянера ўдарылі, ён бы ці адразу ўскочыў, ці прыняў абарончую позу
Былы следчы пра затрыманне Ціханоўскага: Калегі абураныя тым, як гэта рабілася і хто быў задзейнічаны
Капітан МУС у адстаўцы Алег Манкус пра затрыманне Ціханоўскага: Сорамна, што міліцыя ўлезла ў такую смярдзючую справу
Фота Эдуарда Аліферука, «Брэсцкая газета».
Фота Эдуарда Аліферука, «Брэсцкая газета».
Ужо па абедзе з'явілася інфармацыя, што графіці знішчылі: