БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка заклікаў выкарыстоўваць трэскі і пілавінне, а не выпрошваць нафту і газ

12.06.2020 / 13:13

Nashaniva.com

Падчас наведвання Полацка Аляксандр Лукашэнка даручыў актыўней выкарыстоўваць у краіне мясцовыя віды паліва, а таксама кансалідавана рэалізоўваць адпаведную прадукцыю на экспарт, піша БелТА.

Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу, што, напрыклад, торф, трэскі, пілавінне літаральна валяюцца пад нагамі. «А мы ездзім і выпрошваем прыродны газ і нафту. Вось гэта трэба выкарыстоўваць, і ў Віцебскай вобласці гэта навучыліся рабіць. Такі вопыт трэба распаўсюджваць на ўсю краіну, таму што драўніны, якая гіне, у нас сёння дастаткова», — сказаў ён

«Малайцы, разгарнуліся па пелетах. Пабудавалі імгненна гэтыя заводы. Пачалі вырабляць паліва», — пахваліў Лукашэнка.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула