БЕЛ Ł РУС

Нацбанк уводзіць сваю адміністрацыю ў «Белгазпрамбанк»

12.06.2020 / 14:31

Nashaniva.com

Фота Надзеі Бужан

Нацыянальны банк Беларусі можа ўвесці сваю адміністрацыю па кіраванні Белгазпрамбанкам. Пра гэта паведамілі TUT.BY інфармаваныя крыніцы.

«У рэгулятара ёсць такая опцыя. Рашэнне такое, як правіла, кароткачасовае. Яно можа быць кампрамісам для стабілізацыі сітуацыі ў банку», — растлумачылі суразмоўцы. Пры гэтым для ўвядзення «часовай адміністрацыі» няма падстаў, паколькі банк плацежаздольны, лічаць крыніцы.

Учора ў галоўным офісе Белгазпрамбанка пабываў кіраўнік Нацбанка Павел Калаўр. «Вырашылі памяняць менеджараў», — сказаў суразмоўца. Экс-старшыні Нацбанка Надзеі Ермаковай прапанавалі ўзначаліць Белгазпрамбанк.

Перад гэтым цягам 20 гадоў «Белгазпрамбанк» узначальваў Віктар Бабарыка.

Надзея Ермакова: Мне прапанавалі ўзначаліць «Белгазпрамбанк»

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула