БЕЛ Ł РУС

Маці Ціханоўскага перажыла гіпертанічны крыз

12.06.2020 / 16:23

Соф'я Яфрэмаўна на судзе Сяргея Ціханоўскага

Маці Сяргея Ціханоўскага Соф'я Яфрэмаўна паведаміла «Свабодзе» 12 чэрвеня, што цяпер яна пачуваецца вельмі блага, знаходзіцца на бальнічным.

На мінулым тыдні, калі яна была ў нявесткі Сьвятланы ў Менску, яна перажыла гіпэртанічны крыз, трапіла ў шпіталь.

«Цяпер я ледзьве хаджу… Толькі ў паліклініку да лекара і ўсё», — расказала Соф'я Яфрэмаўна.

Сяргей Ціханоўскі цяпер арыштаваны, яму пагражае да трох гадоў зьняволеньня. Праваабаронцы прызналі яго палітычным вязьнем. Сьвятлана Ціханоўская зьбірае подпісы за вылучэньне кандыдаткай у прэзыдэнты, але прыпыніла пікеты ў буйных гарадах, асьцерагаючыся правакацый і затрыманьняў.

У межах справы супраць Сяргея Ціханоўскага на лецішчы ягонай маці цэлыя суткі праходзіў ператрус. МУС заявіла, што ў Ціханоўскага знайшлі 900 тысяч даляраў і радыёстанцыі. Сьвятлана Ціханоўская мяркуе, што грошы падкінулі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула