БЕЛ Ł РУС

Пад Слуцкам п'яная жанчына вырашыла ў заклад пераплысці вадаём. Не атрымалася

12.06.2020 / 17:13

Nashaniva.com

Пад Слуцкам у чацвер, 11 чэрвеня, патанула жанчына, піша «Інфа-Кур'ер».

Вядома, што яна выпівала ў кампаніі. У нейкі момант 26-гадовая жанчына ў заклад вырашыла пераплысці пажарны вадаём. Каля 17-й гадзіны ў міліцыю патэлефанаваў мужчына і паведаміў пра здарэнне: ягоная знаёмая патанула.

На беразе знайшлі яе асабістыя рэчы і вопратку.

Цела жанчыны знойдзена сёння.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула