БЕЛ Ł РУС

Прадавец-кансультант скраў 479 тэлефонаў

12.06.2020 / 22:20

Nashaniva.com

Работнік аднаго з салонаў сотавай сувязі выкраў 479 даручаных яму мабільных тэлефонаў, паведамляе Мінск-Навіны.

25-гадовы мінчук працаваў прадаўцом-кансультантам у салоне сотавай сувязі і афармляў падробныя дагаворы, па якіх фізічныя асобы нібыта набывалі мабільныя тэлефоны ў растэрміноўку, насамрэч яны нават не падазравалі аб заключэнні пагадненняў ад іх асобы.

Выкрадзеныя тэлефоны збываў перакупшчыку. Частку грошай, утаргаваных ад продажу мабільнікаў, абвінавачаны марнаваў на асабістыя патрэбы, а астатнімі плаціў па фіктыўных дамовах растэрміноўкі.

Прадстаўнікі аператара сотавай сувязі звярнуліся ў міліцыю. Усяго малады чалавек на працягу двух гадоў завалодаў 479 мабільнымі тэлефонамі і 479 сім-картамі на агульную суму больш за 250 тысяч рублёў, што з'яўляецца асабліва буйным памерам.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула