Расія адказала на абвінавачванні ў павышэнні радыяцыі ў Еўропе
4.07.2020 / 15:5
Сцвярджэнні пра тое, што выпрабаванні ракет Расіяй сталі прычынай павышэння радыяцыі над Паўночнай Еўропай, беспадстаўныя. Такі адказ МЗС Расіі на адпаведныя абвінавачванні публікуе РИА Новости.
Раней у Міжнародным агенцтве па атамнай энергіі (МАГАТЭ) паведамілі, што скачок узроўню радыяцыі ў Паўночнай Еўропе ля межаў з Расіяй можа быць выкліканы работамі на ядзерным рэактары. Аднак канкрэтнае месца выкіду часціц пакуль што не знойдзена.