БЕЛ Ł РУС

З 1 жніўня ў турмах аднаўляюцца спатканні

21.07.2020 / 11:12

Nashaniva.com

З 1 жніўня аднаўляецца кароткатэрміновыя спатканні ў падраздзяленнях крымінальна-выканаўчай сістэмы і лячэбна-працоўных прафілакторыях (ЛПП). Такое рашэнне прынята зыходзячы з санітарна-эпідэміялагічнай сітуацыі ва ўстановах пенітэнцыярнай сістэмы, паведамляе прэс-служба МУС.

Адзначаецца, што ўвядзенне раней такіх радыкальных абмежавальных мер як прыпыненне спатканняў, дазволілі своечасова мінімізаваць пагрозу распаўсюджвання каранавіруснай інфекцыі ва ўстановах КВС і ЛПП.

Разам з тым выкананне ўсіх неабходных прафілактычных мерапрыемстваў захоўваецца. Так, абавязковай умовай для наведвальнікаў, якія прыбываюць на кароткатэрміновыя спатканні, будзе выкарыстанне медыцынскіх (ахоўных) масак. Пропуск асоб з павышанай тэмпературай цела і відавочнымі сімптомамі рэспіраторнага захворвання, а таксама грамадзян, якія адмовіліся ад вымярэння тэмпературы, па-ранейшаму будзе забаронены.

На сённяшні дзень санітарна-эпідэміялагічная сітуацыя ва ўстановах стабільная і знаходзіцца пад пастаянным кантролем, гаворыцца ў паведамленні МУС.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула