БЕЛ Ł РУС

Інтэрфакс: Доўг Беларусі за газ перад «Газпрамам» перавысіў $270 мільёнаў

21.07.2020 / 12:36

Nashaniva.com

Сума доўгу Беларусі за газ перад «Газпрамам» вырасла з $ 165,6 мільёна ў канцы мая да $ 273 млн зараз, паведаміла «Інтэрфаксу-Захад» інфармаваная крыніца.

У той жа час крыніца не выключыла, што «ў найбліжэйшы час праблема з доўгам можа быць вырашана». Паводле яе слоў, «чакаецца пагашэнне доўгу».

Як паведамлялася, у канцы мая кіраўнік «Газпрама» Аляксей Мілер заявіў, што беларускі бок мае доўг за пастаўкі газу з пачатку гэтага года ў памеры $165,57 млн. У Мінэнерга Беларусі ў сваю чаргу заявілі аб адсутнасці запазычанасці і канстатавалі рознагалоссі па вызначэнні цаны прыроднага газу з улікам яго каларыйнасці.

Кіраўнік «Газпрама» тады падкрэсліў, што пагашэнне доўгу дазволіць пачаць перамовы аб цане на газ з 2021 года.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула