Сакратар Рады бяспекі Андрэй Раўкоў завёў старонку на фэйсбуку. Але каментаваць яго нельга
Сакратар Рады бяспекі Андрэй Раўкоў зарэгістраваўся ў папулярнай сацыяльнай сетцы Facebook. Мяркуючы па допісах, старонка з'явілася ўчора, 22 ліпеня.
Андрэй Раўкоў з 2014 па 2020 год быў міністрам абароны, са студзеня 2020-га — дзяржсакратар Рады бяспекі.