БЕЛ Ł РУС

У Віцебскай вобласці фіксуюць адзінкавыя выпадкі каранавіруса

23.07.2020 / 16:58

Nashaniva.com

Пра гэта паведаміў журналістам перад ушанаваннем медыкаў у Віцебскім гарвыканкаме начальнік Галоўнага ўпраўлення па ахове здароўя аблвыканкама Міхаіл Вішнявецкі, піша БелТА.

Па словах Міхаіла Вішнявецкага, на сённяшні дзень фіксуюць адзінкавыя выпадкі каранавіруснай інфекцыі:

у параўнанні з тым, што было на піку, захворванне знізілася на 86%.

«Эпідэміялагічная сітуацыя ў вобласці спакойная. Усе лячэбныя ўстановы перапрафіляваныя і працуюць у звычайным рэжыме, — адзначыў Міхалі Вішнявецкі. - Сістэма аховы здароўя гатовая на выпадак другой хвалі эпідэміі. Калі яна і будзе, то не такая магутная. У любым выпадку медработнікі забяспечаны сродкамі індывідуальнай абароны і лекамі, валодаюць методыкамі лячэння».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула