БЕЛ Ł РУС

У Барысаве затрымалі актывістаў «Народнай Грамады» і «Еўрапейскай Беларусі»

23.07.2020 / 19:18

Nashaniva.com

У Барысаве на падыходзе да агітацыйнага пікета Святланы Ціханоўскай, які запланаваны на 19:00, былі затрыманы актывісты і актывісткі «Народнай Грамады» і «Еўрапейскай Беларусі» Алена Філатава, Андрэй Кірэеў, Вольга Нікалайчык, Андрэй Войніч. Магчыма, затрыманых больш. Як паведамляе актывіст Валянцін Троцкі, таксама няма сувязі з Валянцінам Фраловым і іншымі. Прозвішчы затрыманых і падставы затрымання высвятляюцца, паведамляюць праваабаронцы.

Агітацыйны пікет з кандыдаткай у прэзідэнты Святланай Ціханоўскай у Барысаве запланаваны 23 ліпеня а 19:00 на пляцоўцы каля ўнівермага «Веста».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула