БЕЛ Ł РУС

Беларусь возьме ў Міжнароднага банка рэканструкцыі і развіцця 90 мільёнаў еўра на барацьбу з каранавірусам

23.07.2020 / 22:39

Nashaniva.com

Аляксандр Лукашэнка зацвердзіў пагадненне аб пазыцы паміж Беларуссю і Міжнародным банкам рэканструкцыі і развіцця для фінансавання праекта па рэагаванні на COVID-19.

Па ўмовах пагаднення прадугледжваецца прадастаўленне пазыкі МБРР у суме 90 млн еўра Рэспубліканскаму навукова-практычнаму цэнтру медыцынскіх тэхналогій, інфарматызацыі, кіравання і эканомікі аховы здароўя. За кошт атрыманых сродкаў запланаваная закупка абсталявання для аддзяленняў інтэнсіўнай тэрапіі і рэанімацыі, аснашчэння для службы хуткай медыцынскай дапамогі, а таксама набыццё 20 камп'ютарных тамографаў, сродкаў індывідуальнай аховы і лекаў, тэст-сістэм для дыягностыкі інфекцыі.

У прыватнасці, для аддзяленняў інтэнсіўнай тэрапіі і рэанімацыі будуць закупленыя 460 апаратаў ШВЛ, 350 наркозна-дыхальных апаратаў, 200 апаратаў для высокапатокавай CPAP-тэрапіі, 800 манітораў пацыента, 30 перасовачных рэнтген-апаратаў, 22 апараты для замяшчальнай нырачнай тэрапіі.

Для службы хуткай медыцынскай дапамогі плануецца набыць па 50 рэанімабіляў, транспартных апаратаў ШВЛ, модульных дэфібрылятараў-манітораў, а таксама транспарціровачных боксаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула