БЕЛ Ł РУС

ЕС не будзе адкрываць знешнія межы да канца жніўня

29.07.2020 / 14:10

Nashaniva.com

Еўрапейскі саюз не мае намер да канца жніўня пашыраць спіс краін, для якіх адкрыюць знешнія межы ЕС. Пра гэта РБК распавёў дарадца амбасады Нідэрландаў у Маскве Цімен Каўвенаар.

«У нас пачынаецца летні сезон, і краіны ЕС прынялі пастанову не адкрываць межы для новых краін да канца жніўня», — адзначыў дыпламат.

Каўвенаар заявіў, што ў ЕС абдумваюць закрыццё межаў з некаторымі дзяржавамі ў жніўні ў выпадку пагаршэння эпідэміялагічнай сітуацыі, але пра адкрыццё гаворкі не ідзе.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула