БЕЛ Ł РУС

Майк Пампеа: У Беларусі прайшлі несправядлівыя выбары

12.08.2020 / 15:24

Nashaniva.com

ЗША маюць вялікія асцярогі за лёс Беларусі пасля выбараў 9 жніўня. Пра гэта заявіў на прэс-канферэнцыі ў Празе дзяржсакратар ЗША Майк Пампеа.

«Там прайшлі несправядлівыя выбары. Беларусы знаходзяцца ў нашым сэрцы. Мы назіралі за пратэстамі і патрабавалі [ад беларускіх уладаў], каб дэманстранты былі абаронены ад нападаў сілавікоў. Мы працягнем гэта патрабаваць і далей».

Паводле яго слоў, ЗША працягнуць аказваць падтрымку дэмакратычным сілам у Беларусі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула