БЕЛ Ł РУС

ДзяржСМІ сцвярджаюць, што штаб Бабарыкі датычны да фінансавання масавых беспарадкаў

12.08.2020 / 15:58

Nashaniva.com

У эфіры тэлеканала «Беларусь 1», паведамілі аб тым, што ўсталяваныя факты датычнасці штаба Віктара Бабарыкі да фінансавання масавых беспарадкаў.

— Устаноўлена мноства фактаў, якія пацвярджаюць, што прадстаўнікі штаба экс-кіраўніка Белгазпрамбанка Віктара Бабарыкі ажыццяўлялі арганізацыю, каардынацыю і фінансаванне масавых беспарадкаў у Беларусі, а таксама правакавалі іх удзельнікаў на агрэсіўныя супрацьдзеянне органам правапарадку, — прагучала ў выпуску навін.

Заява суправаджалася кадрамі з пералікам грашовых купюр. Кім устаноўлены факты, беларускае тэлебачаньне ня паведаміла.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула