На АНТ перастала выходзіць «Наша раніца»
З 17 жніўня на канале АНТ часова не будзе выходзіць праграма «Наша Раніца».Праграма ішла з 7.00 да 9.00, распавядала розныя парады, актуальныя тыповыя для раніцы навіны і г.д. Іншымі словамі, будзіла людзей.
Інфармацыя пра гэта з'явілася на афіцыйным сайце канала.
Як лічыць АНТ, «сыход некаторых супрацоўнікаў, выкліканы ціскам на адных журналістаў і пераследам іншых, не дазваляюць рабіць кантэнт у належнай якасці».
Таксама ў бягучай сітуацыі канал лічыць неабходным паменшыць аб'ём уласных забаўляльных праграм.
— «Наша раніца» вернецца, як толькі гэта будзе магчыма, — адзначаецца на сайце.
Зараз у 7.20 ідзе праграма «Модны прысуд»